Все
Отредактировано:16.04.10 23:13
Пабей посуд, стане лягчэй
У Львове стрэсы будуць здымаць як у Грэцыі - біццём посуду
Ведаеце, як грэкі здымаюць стрэс? Ідуць да кавярні, там бяруць адмысловыя талерачкі і лупяць імі аб сцяну. Зараз тое самае можна будзе зрабіць у Львове, дзе 27 сакавіка на вул. Каўжуна адкрыўся клуб для здымання стрэсаў "Doping community". Тут кожны можа пазбавіцца ад негатыўных эмоцый з дапамогай біцця посуду, мабільных тэлефонаў, тэлевізараў, а таксама паздзеквацца з пудзілаў сваіх крыўдзіцеляў.
Першы наведвальнік клуба, абраў ахвяраў тэлевізар. Шалёна і зацята знішчаў яго некалькі хвілінаў. Калі ўсё скончылася, выглядаў вельмі задаволеным. "Ідэя – гэта ўсё. У мяне сапраўды былі негатыўныя эмоцыі, а зараз я ад іх вызваліўся", - сказаў ён.
Каб антыстрэсавыя практыкаванні не мяшалі жыхарам камяніцы, памяшканні клуба добра ізаляваны ад шуму. Тут таксама гарантуюць поўную прыватнасць у здыманні стрэсу.
Па паведамленнях zaxid.net